Калі прыглядзецца да дробязяў "быція", то можна знайсьці шмат цікавага. Я, напрыклад, працягваю заўважаць "асаблівасьці" на рахунках, якія атрымоўваю ў крамах. У мінулы раз там узгадвалася Мона Ліза. Гэтым разам мае набыткі падсумаваліся ў д'ябальскі лік 666! Глядзіце самі!

І жыву я ў пакоі 13...
Зараз для сваёй бакаляўрскай працы чытаю кнігу пра станаўленьне фінансавай эканомікі як асобнай навукі ў другой палове мінулага стагоддзя. Дык там навукоўцы доўга спрабавалі разгледзець наяўнасьць нейкай сыстэмы, напрыклад, у тым, як паводзяць сябе кошты на акцыі. Таксама вось так глядзелі на масы лічбаў (кампутараў-та не было яшчэ) і спрабавалі пабачыць у іх сэнс.
Натуральна я ніякай тэорыі з супермаркетаўскіх рахункаў не ствару, але! Можа, вось мне нейкі вышэйшы розум дасылае сыгналі праз гэтыя рахункі?.. Пра тое, што я не на правільным шляху. Ці наадварот на правільным?
Насамрэч, проста вырашыла праверыць, ці я яшчэ памятаю, як аднаўляць ЖЧ :) Усім прывет!

Дранікі я ўжо гатавала. Але так як я тут прадстаўляю не толькі саму беларусь, але і ўвесь рэгіён, то зараз уражаная дранікамі публіка патрабуе паспрабаваць боршч... Мне пакуль не прыходзілася гатаваць боршч у жыцьці, таму парады прымаюцца. Галоўная праблема тут у тым, што боршч мусіць быць вегетарыянскі, таму мясны булён не падыйдзе. І як захаваць смак бліжэй да арыгінала?
Вось як было з дранікамі: ( Read more... )

Эквадор - гэта краіна разнастайная па ўсіх парамэтрах. Пазьней, магчыма, высьпее нармальны артыкул пра тое, што я маю на ўвазе, а пакуль проста падзялюся музычным відэа з гэтага кантыненту. На відэа сьпявычка з Перу, але яна ў пэўным сэнсе характарызуе вялікую частку мясцовай папулярнай музычнай культуры. Таксама адлюстроўвае, у што можа выліцца сімбіёз заходніцакай поп-культуры і мясцовай індзейскай культуры Амазонкі.
Увесь час хочацца нешта напісаць пра тое, што бачу, але не заўсёды хапае часу ці нават сіл. Таму выбачайце тыя, каму я абяцалася пастаянна пісаць і распавядаць пра ўсё. 
Наагул не тое, каб я тут па джунглях цэлымі днямі езьдзіла. Звычайна напрацягу тыдня шукаем забаваў у горадзе, а на выходныя едзем некуды за межы Кіто. Пакульшто ўсё больш па горнай мясцовасьці, па вулканах і іх кратарах. На мінулых выходных была ў Отовало - (магчыма) самы вялікі індзейскі кірмаш у Паўднёвай Амэрыцы. А яшчэ - я пачала курсы гішпанскай! Неверагодна прыемна ўсьведамляць, што я патроху авалодваю новай мовай! :)
( далей гісторыя з фота і відэа... )

Іншымі словамі, я вырашыла не чакаць заканчэньня зімы, каб распачаць лета!
Доўга-доўга (цэлыя два месяцы!) чакала моманту, каб гэта напісаць :) і нарэшце Я ТУТ!!!! Не пытайце якім чынам і адкуль у мяне з'явілася гэтая магчымасьць, але эўрапейскай вясны я буду чакаць на Экватары і буду старацца дзяліцца сваімі ўражаньні з вамі.
Пакульшто толькі пару першых відаў Эквадора (Кіто ў асноўнымі), бо я толькі прызвычайваюся да клімата, а сноўная частка "экспэдыцыі" будзе пазьней.
( 7 фота )
Схадзіла тут была з сябрам на абед. Калі разьлічваліся, то заўважылі на рахунку, што нас абслугоўвала сама Мона Ліза :)

Я лічу, што ў кожным чалавеку мусіць прысутнічаць пэўная доля самалюбаваньня, бо сябе трэба любіць вельмі моцна, бо (як я прачытала на адным расейскім форуме ў адказ на пытаньне маёй маладзейшай расейскай кузіны) калі не любіш сябе сама, то і іншым людзям цябе палюбіць будзе вельмі складана.
але...
маючы фэйсбук і 277 сяброў і кучы фотак кожны дзень, проста неяк непрыемна часам становіцца, калі ў некаторых знаёмых усе фота - непрыкрыты вапіюшчы нарцысізм!!!
І што самае цікавае, што такая рыса звычайна выпірае ў славянскіх карыстальнікаў, асабліва ў беларусаў. Непрыемна!
Можа, хтосьці скажа, што мне бы ў сваіх вачах пашукаць бервяно, але хочацца верыць, што я ўсё ж такі, трымаюся межаў прыстойнасьці.

ПС. і наагул на факультэце яўна прыбавілася рускамоўных студэнтаў. нават неяк незвычайна становіцца ў аўстрыйскім атачэньні ад таго, што вакол пастаянна чую мову, якую вельмі добра ведаю.
Куба! Я калі-небудзь да цябе ўсё ж даеду!
Гэта да чаго? Калі мятлікі атакуюць - гэта, здаецца, вельмі добры знак. А калі божыя кароўкі?
Пытаньне...
Сыходжу займаць месца на сёньняшняе мерапрыемства ва ўнівэрсітэце. У Вене наступныя 2 дні будуць адбывацца сэмінары 3-х нобелеўскіх ляўрэатаў па эканоміцы, а сёньня афіцыйнае адкрыцьцё падзеі зь іх выступамі і агульнай дыскусіяй.
Сёньняшнія тэмы:
Eric Maskin "Why haven't global markets reduced inequality?"
Robert Mundel "The chase for a world currency"
Joseph Stiglitz "The three trillion dollar war"
Я туды пайду таўчыся ў натоўпе, бо проста нельга не пайсьці, раз ужо ў адным са мной горадзе гэта адбываецца. А тыя, хто не здолее ці ня хоча ісьці, могуць назіраць за ўсім дома ва ўтульным крэсле, бо падзея будзе транслявацца ў нэце ў прамым этэры тут:
univie.ac.at
Усім цікаўным прыемнага прагляду :)!!!
ПС. Забылася дадаць. Падзея пачынаецца (відэа даступнае) з 18.30 па беларускім часе.

Выбарныя выдаліся выходныя. Учора афіцыйна выказвалі думку грамадзяне трох на дадзены момант найбольш актуальных у маім жыцьці краінаў - Беларусі, Аўстрыі, Эквадоры. Кожная краіна па-свойму зьдзіўляе як працэсам так і вынікам.
У моманты такіх супадзеньняў задумваешся - можа сапраўды даты пад выбары выбіраюць астролягі? У такім выпадку дата 28 верасьня яўна была абраная чорнымі магамі.
Эквадор.
У гэтай краіне ўчора выбіралі не асобаў, а канстытуцыю. Малады адукаваны і прыгожы прэзыдэнт, натуральна папуліст, вырашыў, што аправіцца ад шматлікіх палітычных і эканамічных крызысаў можна толькі калі перапісаць канстытуцыю, аддаўшы большасьць улады яму ... ( далей мае ўражаньні пра ўчорашнія выбары ў сьвеце )

- Music:Manifest - Liapisy
Падкажыце, калі ласка, ці ведаеце вы каго-небудзь з беларусаў, хто больш-менш рэгулярна выкладае ў нэце свае відэа-пасты?
Калі так, то дзяліцеся спасылкай!
Альбо хаця б каго-небудзь з расейцаў, калі хтосьці сапраўды цікавы.
Дзякуй!

Вось я апісваю тут ўсё свае вандроўкі, куды на пару кілямэтраў ад Вены занясе, а хочаце, падзялюся нечым сапраўды цікавым?
Адзін мой сябар па Generation.BY, заядлы вандроўшчык і аўта-спыншчык, гэтым летам зрабіў штуку, якая, на маю думку, з'яўляецца самай каштоўнай з усяго выкладзенага за гэтае лета - сэрыя артыкулаў пра цікавыя месцы ў Беларусі. Вось я там, напрыклад, не была і ўсяго гэтага ня ведала і ня бачыла. Таму мяне зашчыміў сорам і захацелася адразу паехаць у наступную вандроўку разам з Алесем (і яго дзяўчынай, канешне ;0) )
Вось чытайце самі і рэкамэндуйце іншым:
Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе

( Іншае пад катам )

Прыезд на вакацыі затрымліваўся і была нагода паехаць у Паўднёвую Тыроль. Правяла там толькі 3 дні, але за гэты час пасьпела паесьці сапраўднай італійскай пасты і піцы, паспрабаваць віно, якім славіцца гэты рэгіён, падняцца ў горы і паплаваць у горным возеры.

На Generation.bY аб'яўленыя вакацыі да пачатку верасьня. І гэта мяне навяло на думку падзяліцца сваімі вандроўкамі, якія больш-менш прыпалі на гэтае лета. І наагул чым адметныя мае вакацыі.
У Аўстрыі ёсьць такая рэч, як "летні квіток", які могуць набыць за 50 эўра людзі, маладзейшыя за 26 год. З ім можна вандраваць усё лета (адна вандроўка, напрыклад, у Інсбрук і назад акупае квіток). Мне хоць ужо і не 18, але пакуль і не 26, таму я шчасьлівая такой магчымасьці павандраваць па Аўстрыі. За 2 гады назьбіралася сяброў, якія прытуляць у розных гарадах і гэта радуе :)
Пачнем з Wachau.

... хацелася напісаць ужо даўна. Яшчэ два іспыты і скончыцца мой 4-ы сэмэстар у Вене (праца, якую пішу, знаходзіцца па-за дэдлайнаў сэмэстру). Нават не верыцца, што ўжо так шмат часу прайшло. Як любы сапраўдны рак, я доўга трымаюся за мінулае. І калі вось так аднойчы ў галаве з'яўляецца думка, што ўжо ўсё па-іншаму, то не перастаеш зьдзіўляцца, як шмат зьмянілася вакол мяне.
Не гледзячы на значныя адрозьненьні сыстэмаў навучаньня ў Вене і ў Менску, самай асноўнай і бадай важнай зьменай для мяне пасьля пераезду ў Аўстрыю стала тое, што я стала самай звычайнай студэнткай - амаль без усялякай пазакласнай дзейнасьці (тое што я зрабіла па-за навучаньнем за гэтыя 4 сэмэстры ўклалася б у 2-3 месяцы якога-небудзь 2004га....), з-за не вельмі добрай нямецкай я амаль не заўважная на парах. З аднаго боку добра і прыемна (асабліва год назад, калі сілаў ні на што больш не было). Зь іншага - нехапае экстрыму (у плане забітага сустрэчамі, падзеямі, заданьнямі часу, калі вольны час проста адсутнічае) і трохі крыўдна адчуваць сябе менавіта той аморфнай часткай студэнцтва, асабліва з-за таго, што сваім вольным часам я так і не навучылася правільна карыстацца, бо не так і шмат у мяне яго было раней.
Вось тут апісала тое, што мяне ўразіла ў Вене адносна навучаньня і ў чым я бачу розьніцу з маімі папярэднімі ўнівэрамі. У адрозьненьне ад сарамлівага Мірыціла не стаўлю спасылку на свой партыкул пад замок ;) Нават пабуйней спасылачку пастаўлю :)

Акадэмічны кантроль альбо свабода? Уражаньні беларускай студэнткі ў Аўстрыі
РАХІСЫ НАРЭШЦЕ ЗАПІСАЛІ ПЕСЬНЮ Ў ЯКАСНЫМ ГУКУ!!!! Мае любімыя беларускія хлопцы, можна сказаць :)
ВІншую!!! ВІншую!!! ВІншую!!! ВІншую!!! ВІншую!!!
Калі ласка, ацэньвайце!

.. якім цікава, як гэта было тут на мінулых выходных і будзе да канца месяца.

(падрабязьней тут, з малюнкамі)

(падрабязьней тут, з малюнкамі)
Лепшай ідэі паштоўкі для амэрыканскай публікі, якая прыяжджае ў Аўстрыю, не знайсьці:

Так прыяжджаюць амэрыканцы з марамі пра кэнгуру, па прыездзе разумеюць што тут да чаго і з гонарам першаадкрывальнікам могуць даслаць родзічам паведамленьне: "У Аўстрыі кэнгуру няма!"
:)