?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Я Ў ЭКВАДОРЫ!!!



Іншымі словамі, я вырашыла не чакаць заканчэньня зімы, каб распачаць лета!

Доўга-доўга (цэлыя два месяцы!) чакала моманту, каб гэта напісаць :) і нарэшце Я ТУТ!!!! Не пытайце якім чынам і адкуль у мяне з'явілася гэтая магчымасьць, але эўрапейскай вясны я буду чакаць на Экватары і буду старацца дзяліцца сваімі ўражаньні з вамі. 

Пакульшто толькі пару першых відаў Эквадора (Кіто ў асноўнымі), бо я толькі прызвычайваюся да клімата, а сноўная частка "экспэдыцыі" будзе пазьней.

Вось гэта я бачу са свайго вакна кожны дзень:



А вось гэта бачаць са свайго вакна некаторыя іншыя жыхары гэтай краіны:



Вось такі трафік на вуліцах сталіцы. Неба зацягнута хмарамі, бо ў гарах зараз дажджлівы сэзон і кожны вечар ідзе дожджык.





Вандруючы на машыне па вулачках старога гораду:



Кіто ўвечары:



І на разьвітаньне - мая індзейская каса :)






Comments

_biruta_
Feb. 2nd, 2009 11:18 am (UTC)
Якая прыгажосць!!!