?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Feb. 20th, 2009

Дранікі я ўжо гатавала. Але так як я тут прадстаўляю не толькі саму беларусь, але і ўвесь рэгіён, то зараз уражаная дранікамі публіка патрабуе паспрабаваць боршч... Мне пакуль не прыходзілася гатаваць боршч у жыцьці, таму парады прымаюцца. Галоўная праблема тут у тым, што боршч мусіць быць вегетарыянскі, таму мясны булён не падыйдзе. І як захаваць смак бліжэй да арыгінала?

Вось як было з дранікамі:

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
pieczanko
Feb. 20th, 2009 04:07 pm (UTC)
люблю гатаваць боршч! некаторыя кухары падсмажваюць нацёрты бурак з морквай на патэльні ў алеі. каб боршч не згубіў насычанага колеру, у булён дадаецца трохі воцату -- на вялікі рондаль (каля 5 л) недзе 1 ст.лыжка, на меншы (3-4 л) -- чайная лыжка. воцат дадацца адразу ўсьлед за буракамі. добра да яго пасуе сумесь перцаў, лаўруша і сушаныя травы -- трохі праванскай, а таксама пятрушка.
balachon
Feb. 20th, 2009 04:53 pm (UTC)
калі мне даводзілася гатаваць баршчы (на аснове розных капустак-бурачкоў са слоічкаў), дык у патэльню да ўсіх інгрэдыентаў засмажкі я дадаваў лыжку мукі.
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:30 pm (UTC)
дзякуй за параду. скарысталася! Здаецца на арыгінал па смаку падобна было і наагул смачна! :)
punk72
Feb. 20th, 2009 04:23 pm (UTC)
галоўнае у кулінарыі - інстынкт! інстынкт узмацняецца, калі кулінар не цураецца у працэсе келіха добрага віна..гледзячы на дранікі, упэўнены у цябе усе атрымаецца!
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:31 pm (UTC)
:) дзякуй за давер! Сапраўды, усё атрымалася!
balachon
Feb. 20th, 2009 04:54 pm (UTC)
можна было б і відэа з гатаваньнем дранікаў зрабіць)
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:32 pm (UTC)
тут вось толькі фота выклала, дык кажуць, што на дранікі не падобна. а вы кажаце - відэа. Зусім закрытыкуюць мае рэцэпты!!!
parteigenosse
Feb. 20th, 2009 07:23 pm (UTC)
Нешта твае дранікі дужа на аладкі падобныя.
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:33 pm (UTC)
проста калі смажаш іх напрацягу 1,5 гадзінаў, то пачынаеш экспэрэментаваць з формай для разнастайнасьці
parteigenosse
Feb. 21st, 2009 09:15 pm (UTC)
напрацягу 1,5 гадзінаў
Табе трэба было полк салдатаў накарміць? :)
bezymov
Feb. 20th, 2009 09:08 pm (UTC)
ага, і нават дранікі віном паліваліся)
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:33 pm (UTC)
уххх, як смачна было :)
biezimyanec
Feb. 21st, 2009 04:47 pm (UTC)
ахха, зусім дранікі на дранікі не падобныя)
incertezza
Feb. 21st, 2009 07:34 pm (UTC)
гэта яшчэ з якога боку паглядзець :)
biezimyanec
Feb. 22nd, 2009 12:58 am (UTC)
з якога боку паказалі, з такога і глядзім, выбару няма..)
у нас заўтра зраніцы таксама дранікі плянуюцца! %) а потым лыжы, у Вас такога зараз няма :P
ex_krywal
Feb. 21st, 2009 10:02 pm (UTC)
быць веганам - гэта не па-беларуску :)

ладна, калі ўжо боршч нішчымны, то рабі яго з фасоляй, штолі.
maryjka_
Mar. 30th, 2009 08:01 pm (UTC)
паспрабуй замяніць звычайны булён гароднінавым. пры дапамозе булённых кубікаў...
(Anonymous)
May. 1st, 2009 05:29 am (UTC)
привет с Беларуси
Татьяночка, объявись.
Без тебя скучаем.
Тебя любим и помним.
За тебя переживали и переживаем.
Пусть тебе будзе добра и вакол.
( 18 comments — Leave a comment )