?

Log in

Previous Entry | Next Entry

666

Калі прыглядзецца да дробязяў "быція", то можна знайсьці шмат цікавага. Я, напрыклад, працягваю заўважаць "асаблівасьці" на рахунках, якія атрымоўваю ў крамах. У мінулы раз там узгадвалася Мона Ліза. Гэтым разам мае набыткі падсумаваліся ў д'ябальскі лік 666! Глядзіце самі!



І жыву я ў пакоі 13...
Зараз для сваёй бакаляўрскай працы чытаю кнігу пра станаўленьне фінансавай эканомікі як асобнай навукі ў другой палове мінулага стагоддзя. Дык там навукоўцы доўга спрабавалі разгледзець наяўнасьць нейкай сыстэмы, напрыклад, у тым, як паводзяць сябе кошты на акцыі. Таксама вось так глядзелі на масы лічбаў (кампутараў-та не было яшчэ) і спрабавалі пабачыць у іх сэнс.

Натуральна я ніякай тэорыі з супермаркетаўскіх рахункаў не ствару, але! Можа, вось мне нейкі вышэйшы розум дасылае сыгналі праз гэтыя рахункі?.. Пра тое, што я не на правільным шляху. Ці наадварот на правільным?

Насамрэч, проста вырашыла праверыць, ці я яшчэ памятаю, як аднаўляць ЖЧ :) Усім прывет!


Tags:

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
incertezza
Jun. 6th, 2009 11:57 pm (UTC)
адназначна пашанцавала! :) сьвету дык дакладна! ;)
biezimyanec
Jun. 6th, 2009 11:17 pm (UTC)
прывет!)
вельмі прыемна Цябе прачытаць!
хоць і зусім не знаёмыя..

ня ведаю, чаму.. але мне заўсёды неяк так прыемна, знутры.. чуць добрых людзей, якіх ня ведаеш, чуць што ў іх здаецца ўсё добра..

гэта дзіўна, але прыемна..:)
incertezza
Jun. 6th, 2009 11:57 pm (UTC)
і мне прыемна :)
biezimyanec
Jun. 7th, 2009 12:31 am (UTC)
мм.. а колькі ў вас зараз часу?
ці таксама па начох не спім?:)
slaver_be
Jun. 7th, 2009 08:15 am (UTC)
Прывітаньне! :)
(Anonymous)
Jun. 7th, 2009 11:05 am (UTC)
урраа, заработало!!!
урраа, заработало!!!
abc_in_lj
Jun. 7th, 2009 11:18 am (UTC)
Мне вось больш у вочы кідаецца, што буржуазная каса друкуе чэкі ў два колеры.
snegibogatin
Jun. 7th, 2009 11:41 am (UTC)
Ну в чеке и другие цифры же есть...
Вопрос скорее в том, что именно мы выбираем для своего внимания :))
Другими словами - не цифры имеют значение, а наше к ним отношение.

Я, например, встретила своего будущего мужа в пятницу, 13-го и вот уже 5 лет у нас каждая такая пятница отмечается в семье, как праздник любви и гармонии :)))
otcloneniye
Jun. 7th, 2009 06:22 pm (UTC)
=) я таксама трохі "павёрнутая" на лічбах... супадзеннях у лічбах... у іх невыпадковасці трапіць да мяне ў той ці іншы час...
punk72
Jun. 8th, 2009 06:50 am (UTC)
у мяне таксама адзін раз такі рахунак быў, тым больш гэта здарылася шостага чэрвеня 2006 года..касірка неяк на мяне спужана глядзела, калі гэты чэк выдавала..
zxz12m
Jun. 11th, 2009 07:31 pm (UTC)
тэорыя верагоднасці кажа што гэта дастаткова верагодна :-)
porkchameleon
Jun. 15th, 2009 12:09 am (UTC)
I have a 666 tattoo on my left wrist and an upside-down cross on my bedroom wall.

It's just numbers.
( 12 comments — Leave a comment )