?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Лета, лета!...

 Эх, скончыліся 10 самых лепшых дзён лета. У адрозьненьне ад іншых мне нават вандраваць нікуды не прыйшлося, каб патусіць і трапіць у незабыўныя прыгоды :) (вандраваць я і не магу, сяджу без дзейснай візы, ужо амаль 4 тыдні безадказна чакаю... ) 

Вена яна класная, канешне. У мяне тут ужо сваё кола сяброў, свае месцы ёсьць, але ўсё адно не тое, што ў Менску,  дзе жывуць тыя, з кім шмат што пройдзена, хто разумее мяне з паўслова. Нарэшце яны даехалі да мяне ў Вену і мы тут стварылі такі Ве-нск - спалучэньне духу беларускага Менску ў рамцы Венскай інфраструктуры. Атрымалася зачотна, я вам скажу. Люблю, калі да мяне сябры прыяжджаюць :) 

А гэта нашая глямурная фотасэсія, якую кожны дзень плянавалі зрабіць, але ўсё не атрымоўвалася, бо шмат плянаў заставалася. А ў апошнюю раніцу мы не вытрымалі :) І атрымалася вось такая калярова-глямурная фотасэсія. Больш фотак у vojur  вось тут



ПС. Я пэўна троху з выразам твару глямурна перабольшыла :) але ж гэта толькі спроба была. У наступнай фотасэсіі мы ўжо будзем "прафэсыяналамі" :)

Comments

( 15 comments — Leave a comment )
verasen
Aug. 4th, 2009 03:41 pm (UTC)
выдатна атрымалася)
balachon
Aug. 4th, 2009 03:45 pm (UTC)
файныя здымкі. спадзяюся, што пост vojur'а здолее трапіць у ТОП-30)
incertezza
Aug. 4th, 2009 03:47 pm (UTC)
ну, топ-не-топ, але стужка фрэдаў у некаторых будзе троху забітая нашымі здымкамі дакладна :)
balachon
Aug. 4th, 2009 03:49 pm (UTC)
хай паболей спасылак на яго пост робяць, і ўсё будзе добра. хай хоць нешта пазітыўнае ад беларускіх блогераў пасуне расейскіх заўсёднікаў топу)
slaver_be
Aug. 4th, 2009 04:48 pm (UTC)
Цудоўныя такія :)
dranik80
Aug. 4th, 2009 05:42 pm (UTC)
Супэрова)
porkchameleon
Aug. 4th, 2009 06:59 pm (UTC)
Обратно подрачил, ОЛОЛО.
kurt_bielarus
Aug. 4th, 2009 09:35 pm (UTC)
Ну вы даеце, прыгажуні сапраўдныя :)))
smatrycenka
Aug. 4th, 2009 10:57 pm (UTC)
І дзеўкі, і фоткі - на ўзроўні ))
Гэта ў цябе з балкончыка такі відок? Мо мне ў ваш інтэрнат перасяліцца... :)
incertezza
Aug. 5th, 2009 11:56 am (UTC)
так, гэта ў нас такі відок.
але мне ўжо інтэрнат паднадаеў. шукаю кватэру. калі раптам пачуеш што - дай мне ведаць!
yarik
Aug. 5th, 2009 02:09 am (UTC)
Венск
Венск гэта добра :)
Дарэчы, Вену сёлета прызналі горадам з найлепшай якасьцю жыцьця ў сьвеце. Гл. http://www.mercer.com/qualityofliving
incertezza
Aug. 5th, 2009 11:57 am (UTC)
Re: Венск
натуральна, я ў курсе, дзе я жыву :) Магу падцьвердзіць, што горад даволі добры не толькі ў пляне архітэктуры, але і ў пляне якасьці жыцьця :)
жыву тут якасна!
hetaki
Aug. 9th, 2009 08:03 pm (UTC)
!
O! Vaaarta bylo (z)ahlanuć u ZhZh paśla niekalki dzion niebyccia..
zxz12m
Sep. 17th, 2009 07:34 pm (UTC)
Беларускія дзяўчыны найлепшыя ў сьвеце! :-)
akunamater
Oct. 9th, 2009 07:13 am (UTC)
БoнЖур!
Надо бы отocлaть http://incertezza.livejournal.com/ в интересные сайты!
А так по сути :-) поддержу автора: что вы можете доказать себе и своему времени силою разума, логики, науки, - того хочет время. не шум, не изобилие, да - я открыто говорю - не счастье создает стих, его рождает слеза, лишение, одиночество. у счастья тоже есть своя поэзия, но создает поэзию только недостаток: тоска - ее мать, страдание - ее природный гнев. разум и фантазия одинаково необходимы для наших знаний и равноправны в науке. …всякое благо и красота, не только нравственная свобода личности, но и всякое содержательное счастье, которым может наслаждаться дух, выдвигаются в качестве последней цели мира, «идеи», из содержания которой должны быть выведены как необходимые предпосылки всеобщие законы, которые мы находим в мире, и определенные конкретные установления, на которых основываются их проявления. этой общей перспективой и следует завершить метафизику. человеческое знание, которому известна только очень малая часть всей действительности, не в состоянии подлинно научно, путем, ведущим к прочным результатам, изложить этот «мировой план». ему остается для исследований эта вера в высшее благо, образующая основу бытия всякой определенной действительности, но только в качестве регулятивного принципа целостного мировоззрения, не допускающего действительно убедительного его применения в частных исследованиях.
( 15 comments — Leave a comment )