?

Log in

Previous Entry | Next Entry

У наступны аўторак будзе чарговы Міжнародны Дзень Студэнта. ЭСУ (новы назоў ЭСІБа) праводзіць вялікую канфэрэнцыю-сэмінар.
З гэтай нагоды на тры дні я ізноў далучуся да эўрапейскага студэнцкага руху. Калі шчыра, то вагалася троху ці прымаць запрашэньне, бо ўжо колькі год да студэнцкага руху не маю непасрэднага дачыненьня, аднак так атрымоўваецца, што з Беларусі на дадзены момант няма нікога іншага, хто б мог распавесьці пра наш студэнцкі рух (ці яго адсутнасьць). Таму вырашыла ўсё ж паехаць, бо калі на такім мерапрыемстве пра беларусь зусім не ўзгадаюць, то пасьля будзе яшчэ складаней прыцягваць увагу да таго, што адбываецца.

Сэкцыя, у якую мяне запрасілі, прысьвечана "студэнцкім рухам у пры таталітарных рэжымах у 21 стагоддзі: Калумбія, Беларусь, Іран". Нас паставілі, канешне, у незайздросны шэраг, але што рабіць. Натуральна, я буду распавядаць пра свой досьвед, пра тое што было ў студэнцкім руху на Беларусі ў прыкладна 2000-2005. Таксама зьбіраюся распавесьці пра 90я коратка, каб задаць атмасфэру. Пра апошнія гады дакладна буду казаць пра выключаных студэнатаў-актывістаў. Але думаю, што важна распавесьці таксама, што адбываецца зараз. Якія існуюць ініцыятывы, групоўкі і якімі тэмамі яны займаюцца, ці ёсьць нейкія дасягненьні ўжо, а таксама якія праблемы яны бачаць. На жаль, пра апошняе пытаньне ў мяне вельмі мала інфармацыі.

Таму прапаную, калі нехта з чытачоў майго ЖЖ ведае ці ўдзельнічае ў такіх студэнцкіх ініцыятывах - то калі ласка скантактуйцеся са мной альбо тут, альбо праз мэйл tatsiana на generation.by. Я буду радая распавесьці пра вас эўрапейскім студэнтам. Перакананая, што самому ЭСУ было б цікава знайсьці на Беларусі дзейсную і актыўную студэнцкую супольнасьць. Таму, калі ласка, адгукніцеся!

Усім прыемных выходных :)

Comments

( 1 comment — Leave a comment )
dalahlad
Nov. 15th, 2009 10:45 am (UTC)
Думаю, табе гэта цікава: http://doktar.net/2009/11/14/591.html#more-591
( 1 comment — Leave a comment )