?

Log in

Previous Entry | Next Entry

студэнцкае ізноў

Прывітаньне ўсім! Даўна сюды не пісала. А зараз ёсьць нагода, але ўсё пра тое ж - пра адлічэньні на Беларусі.
Я ў курсе пра Тацяну Шапуцька, цалкам падтрымліваю яе кампанію, як магу, але калі заставацца рэалістычнай, то, вядома, шанцаў аднавіцца ў яе малавата, на жаль. Як кажуць, яна ня першая на гэтым шляху :) У любым выпадку ўсяго ёй найлепшага ў яе кампаніі за аднаўленьне.

Пытаньне такое. Мне тэрмінова неабходная інфа ці былі іншыя выпадкі (відавочна!) палітычных адлічэньняў менавіта ў БДУ за апошнія 5 гадоў. У самой няма часу шукаць па нэце, бо не маю яго дома і троху перагружаная іспытамі, якія на носе, пад носам і наагул з усіх бакоў. Проста ёсьць інфармацыя пра плянуемы значны крок з боку БДУ на міжнароднай акадэмічнай арэне. Нават ёсьць шанец, што праз гэтую сытуацыю нават Тацяну можна будзе аднавіць.

Адным словам, гэта вельмі тэрміновы запыт! Калі даведаюся, ці можна адкрыта публікаваць пра што ідзе справа, то дам больш інфармацыі пра сытуацыю.

Дзякуй у любым выпадку і ўсім прывітаньні з мокра-засьнежанай Вены!

Comments

(Deleted comment)
incertezza
Jan. 18th, 2010 08:24 pm (UTC)
ух, як гэта я пра Франака забылася :) зусім завучылася, называецца.
Дзякуй за інфу. У гэтым выпадку справа тычыцца менавіта БДУ.
(Deleted comment)
incertezza
Jan. 18th, 2010 08:33 pm (UTC)
так, я ведаю! Сачу за яго статус-апдэйтамі ў ФБ. проста тая саправа асацыюецца з самім Франакам (маўляў, дамінантная асацыяцыя), а не з БДУ... ну, напэўна, таму ў галаву адразу і не прыйшло мне. нават сорамна троху :) ...

дзякуй за водгук. пайду дахаты далей вучыць financial policy.