?

Log in

Previous Entry | Next Entry

студэнцкае ізноў

Прывітаньне ўсім! Даўна сюды не пісала. А зараз ёсьць нагода, але ўсё пра тое ж - пра адлічэньні на Беларусі.
Я ў курсе пра Тацяну Шапуцька, цалкам падтрымліваю яе кампанію, як магу, але калі заставацца рэалістычнай, то, вядома, шанцаў аднавіцца ў яе малавата, на жаль. Як кажуць, яна ня першая на гэтым шляху :) У любым выпадку ўсяго ёй найлепшага ў яе кампаніі за аднаўленьне.

Пытаньне такое. Мне тэрмінова неабходная інфа ці былі іншыя выпадкі (відавочна!) палітычных адлічэньняў менавіта ў БДУ за апошнія 5 гадоў. У самой няма часу шукаць па нэце, бо не маю яго дома і троху перагружаная іспытамі, якія на носе, пад носам і наагул з усіх бакоў. Проста ёсьць інфармацыя пра плянуемы значны крок з боку БДУ на міжнароднай акадэмічнай арэне. Нават ёсьць шанец, што праз гэтую сытуацыю нават Тацяну можна будзе аднавіць.

Адным словам, гэта вельмі тэрміновы запыт! Калі даведаюся, ці можна адкрыта публікаваць пра што ідзе справа, то дам больш інфармацыі пра сытуацыю.

Дзякуй у любым выпадку і ўсім прывітаньні з мокра-засьнежанай Вены!

Comments

fiumicina
Jan. 19th, 2010 03:01 am (UTC)
Тацьцяна, даражэнькая! Вялікая ж ужо дзяўчына, а хоча насаліць на хвост БДУ! У БДУ, як і ў амаль другім іншым беларускім унівэрсітэце, міжнародная справа пастаўлена так, што больш чым яны самі сабе наказваюць, іх не накажаш аніякім адлучэньнем ад самых любых у сьвеце "значных крокаў з боку БДУ на міжнароднай акадэмічнай арэне". А паколькі пры гэтым любы такі крок тым жа БДУ успрымаецца як непазьбежнае зло, то не зрабіўшы яго (whatever this is), адміністрацыя толькі з палёгкай уздыхне. Паверце майму шматгадоваму досьвіду ўцягваньня БДУ ў міжнародную праектную дзейнасьць. I gave up. Бо не бачу ані такусенькай зацікаўленасьці рабіць хоць нештачка outside the prevailing routine. Нават за грошы.