?

Log in

Пра самалюбаваньне

Я лічу, што ў кожным чалавеку мусіць прысутнічаць пэўная доля самалюбаваньня, бо сябе трэба любіць вельмі моцна, бо (як я прачытала на адным расейскім форуме ў адказ на пытаньне маёй маладзейшай расейскай кузіны) калі не любіш сябе сама, то і іншым людзям цябе палюбіць будзе вельмі складана.

але...

маючы фэйсбук і 277 сяброў і кучы фотак кожны дзень, проста неяк непрыемна часам становіцца, калі ў некаторых знаёмых усе фота - непрыкрыты вапіюшчы нарцысізм!!! 

І што самае цікавае, што такая рыса звычайна выпірае ў славянскіх карыстальнікаў, асабліва ў беларусаў. Непрыемна!

Можа, хтосьці скажа, што мне бы ў сваіх вачах пашукаць бервяно, але хочацца верыць, што я ўсё ж такі, трымаюся межаў прыстойнасьці.


ПС. і наагул на факультэце яўна прыбавілася рускамоўных студэнтаў. нават неяк незвычайна становіцца ў аўстрыйскім атачэньні ад таго, што вакол пастаянна чую мову, якую вельмі добра ведаю.

Песьня для выходных :)


Куба! Я калі-небудзь да цябе ўсё ж даеду!

Напасьць нейкая

За апошнія дні мяне проста атакуюць... божыя кароўкі!!! У пакоі на вакне прыжылася была адна пару дзён таму. Сёньня я яе вырашыла выправадзіць у вакно. Праз некаторы час заўважаю, што ў пакой заляцела яшчэ некалькі штук... Так за дзень штук 8!!! прыйшлося выкінуць прам з 12 паверха ў вакно... А вакно прыйшлося зачыніць глуха. Зараз гляджу ў вакно і кожны раз там з адваротнага боку на яго сядае божая кароўка ці пралятае міма...
Гэта да чаго? Калі мятлікі атакуюць - гэта, здаецца, вельмі добры знак. А калі божыя кароўкі?
Пытаньне...

Сыходжу займаць месца на сёньняшняе мерапрыемства ва ўнівэрсітэце. У Вене наступныя 2 дні будуць адбывацца сэмінары 3-х нобелеўскіх ляўрэатаў па эканоміцы, а сёньня афіцыйнае адкрыцьцё падзеі зь іх выступамі і агульнай дыскусіяй.

Сёньняшнія тэмы:

Eric Maskin "Why haven't global markets reduced inequality?"

Robert Mundel "The chase for a world currency"

Joseph Stiglitz  "The three trillion dollar war"

Я туды пайду таўчыся ў натоўпе, бо проста нельга не пайсьці, раз ужо ў адным са мной горадзе гэта адбываецца. А тыя, хто не здолее ці ня хоча ісьці, могуць назіраць за ўсім дома ва ўтульным крэсле, бо падзея будзе транслявацца ў нэце ў прамым этэры тут:

univie.ac.at

Усім цікаўным прыемнага прагляду :)!!!

ПС. Забылася дадаць. Падзея пачынаецца (відэа даступнае) з 18.30 па беларускім часе.

Выбары, выбары...

Выбарныя выдаліся выходныя. Учора афіцыйна выказвалі думку грамадзяне трох на дадзены момант найбольш актуальных у маім жыцьці краінаў - Беларусі, Аўстрыі, Эквадоры.  Кожная краіна па-свойму зьдзіўляе як працэсам так і вынікам.

У моманты такіх супадзеньняў задумваешся - можа сапраўды даты пад выбары выбіраюць астролягі? У такім выпадку дата 28 верасьня яўна была абраная чорнымі магамі. 

Эквадор.
У гэтай краіне ўчора выбіралі не асобаў, а канстытуцыю. Малады адукаваны і прыгожы прэзыдэнт, натуральна папуліст, вырашыў, што аправіцца ад шматлікіх палітычных і эканамічных крызысаў можна толькі калі перапісаць канстытуцыю, аддаўшы большасьць улады яму ... далей мае ўражаньні пра ўчорашнія выбары ў сьвецеCollapse )
Падкажыце, калі ласка, ці ведаеце вы каго-небудзь з беларусаў, хто больш-менш рэгулярна выкладае ў нэце свае відэа-пасты?
Калі так, то дзяліцеся спасылкай!

Альбо хаця б каго-небудзь з расейцаў, калі хтосьці сапраўды цікавы.

Дзякуй!

Варта паглядзець!

Вось я апісваю тут ўсё свае вандроўкі, куды на пару кілямэтраў ад Вены занясе, а хочаце, падзялюся нечым сапраўды цікавым?

Адзін мой сябар па Generation.BY, заядлы вандроўшчык і аўта-спыншчык, гэтым летам зрабіў штуку, якая, на маю думку, з'яўляецца самай каштоўнай з усяго выкладзенага за гэтае лета - сэрыя артыкулаў пра цікавыя месцы ў Беларусі. Вось я там, напрыклад, не была і ўсяго гэтага ня ведала і ня бачыла. Таму мяне зашчыміў сорам і захацелася адразу паехаць у наступную вандроўку разам з Алесем (і яго дзяўчынай, канешне ;0) )

Вось чытайце самі і рэкамэндуйце іншым:

Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе


Іншае пад катамCollapse )
Прыезд на вакацыі затрымліваўся і была нагода паехаць у Паўднёвую Тыроль. Правяла там толькі 3 дні, але за гэты час пасьпела паесьці сапраўднай італійскай пасты і піцы, паспрабаваць віно, якім славіцца гэты рэгіён, падняцца ў горы і паплаваць у горным возеры.



Вакацыі

На Generation.bY аб'яўленыя вакацыі да пачатку верасьня. І гэта мяне навяло на думку падзяліцца сваімі вандроўкамі, якія больш-менш прыпалі на гэтае лета. І наагул чым адметныя мае вакацыі.

У Аўстрыі ёсьць такая рэч, як "летні квіток", які могуць набыць за 50 эўра людзі, маладзейшыя за 26 год. З ім можна вандраваць усё лета (адна вандроўка, напрыклад, у Інсбрук і назад акупае квіток). Мне хоць ужо і не 18, але пакуль і не 26, таму я шчасьлівая такой магчымасьці павандраваць па Аўстрыі. За 2 гады назьбіралася сяброў, якія прытуляць у розных гарадах і гэта радуе :)

Пачнем з Wachau.